Даследаванне: беларусы сталі часцей з'язджаць на заробкі за мяжу

Лабараторыя НОВАК правяла апытанне грамадскага меркавання па тэме працоўнай міграцыі. 2,1% апытаных станоўча адказалі на пытанне "Ці працуеце вы за мяжой?", у 11,2% рэспандэнтаў у замежжы працуюць сваякі. У 2006 годзе гэтыя лічбы складалі адпаведна 0,5% і 8%.


Гэтую тэндэнцыю пацвярджае кіраўніца інфалініі па бяспечным выездзе і знаходжанні за мяжой "113" Ірына Пацановіч. У параўнанні з 2006 годзе летась колькасць людзей, якія вырашылі працаваць на чужыне, вырасла амаль утрая (з 6,7% да 16,4%).


"Ежедневник" адзначае, што сярод дзясяткаў краін, дзе працуюць беларусы, вылучаюцца Расія (67,6%), Польшча (15,7%), Літва (5,7%), ЗША (3,5%) і Нарвегія (1,9%).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі