"Дарыда" зноў перамагла, а ў МТЗ-РІПА выдалілі варатара

У аўторак адбыліся матчы 25-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе.
Мінскае "Дынама" пад кіраўніцтвам новага галоўнага трэнера - Славалюба Мусліна - згуляла ўнічыю 1:1 з "Гранітам" з Мікашэвічаў. Чарговую сенсацыю зрабіў аўтсайдэр - "Дарыда", якая перамагла на сваім полі магілёўскі "Днепр" з лікам 2:1. Мінскі МТЗ-РІПА нечакана прайграў "Нафтану" з Наваполацка - 0:2. Прычым, на 80-й хвіліне быў выдалены варатар гаспадароў Аляксандр Суліма.

Астатнія вынікі: "Лакаматыў" (Мінск) - "Шахцёр" (Салігорск) - 0:4, "Дынама" (Брэст) - "Смаргонь" - 0:0, "Віцебск" - "Нёман" - 1:0, "Тарпеда" (Жодзіна) - "Гомель" - 0:3.

Пасля 25 тураў па-ранейшаму лідыруе БАТЭ - 53 ачкі, у МТЗ-РІПА - 50. Далей каманды размясціліся ў турнірнай табліцы ў наступным парадку: "Дынама" (Мінск) - 47, "Шахцёр" - 45, "Дынама" (Брэст) - 40, "Нафтан" - 37, "Віцебск" - 37, "Днепр" - 34, "Смаргонь" - 30, "Граніт" - 28, "Тарпеда" - 26, "Гомель" - 23, "Нёман" - 23, "Савіт" - 21, "Лакаматыў" - 19, "Дарыда" - 19. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі