Дар’я Кустава выйшла ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Ташкенце

У матчы другога раўнду беларуска перайграла казахскую спартсменку Галіну Васкабоеву. Прычым у першым сэце Кустава прайграла ўшчэнт 1:6, затым сабралася і выцягнула два наступныя сэты — 6:3, 7:6.

Перамогу атрымала яшчэ адна беларуска Вольга Гаварцова. У першым
раўндзе яна без асаблівых праблем расправілася з расіянкай Арынай
Радзівонавай — 6:3, 6:2.

У другім крузе беларуску чакае яшчэ адна
расіянка Весна Манасіева. У выпадку перамогі, у чвэрцьфінале Гаварцова
сустрэнецца з Куставай.

Дарэчы, Вольга Гаварцова разам з Таццянай Пучак працягваюць барацьбу ў парным разрадзе. За выхад у чвэрцьфінал яны паспрачаюцца з турэцка-казахскім дуэтам Іпэк Сеноглу-Яраслава Шведава.