Дар’я Домрачава заняла 8-е месца на гонцы пераследу на Кубку свету

Беларуская біятланістка Дар’я Домрачава заняла восьмае месца ў гонцы пераследу на 10 км у заключны дзень першага этапу Кубку свету ў шведскім Эстэрсундзе, паведамляе БЕЛТА. Спартсменка стартавала з трэцяй пазіцыі, дапусціла тры промахі на чатырох агнявых рубяжах і фінішавала з вынікам 34 хвіліны 16,7 секунды. Яна саступіла 2 хвіліны 19,6 секунды пераможцы Кайсе Мякярайнен з Фінляндыі, якая адстралялася без промахаў. На другім месцы Мірыам Геснер з Нямеччыны, на трэцім — Элена Экхальм са Швецыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі