Дар'я Домрачава заняла 4-е месца ў масавым старце на этапе Кубка свету

Беларуска Дар'я Домрачава паспяхова выступіла ў масавым старце на 12,5 км на этапе Кубка свету па біятлоне ў Ханты-Мансійску. Яна заняла 4-е месца.
Выйграла апошнюю гонку сезона нямецкая біятланістка Сімона Хаўсвальд, на другім месцы — шведка Хелена Юнсан. Менавіта апошняя і стала пераможцай агульнага заліку Кубка свету 2008/2009 гадоў - у Юнсан 952 ачкі. У беларускі Домрачавай 7-е выніковае месца і 776 ачкоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі