Дар’я Домрачава заняла 4-е месца ў гонцы пераследу ў Цюмені

Дар’я Домрачава заняла 4-е месца ў гонцы пераследу ў Цюмені

Беларуска Дар’я Домрачава заняла 4-е месца ў гонцы пераследу на заключным этапе Кубка свету па біятлоне, што праходзіць і расійскай Цюмені. Домрачава стартавала першай, з адной секундай перавагі над фінкай Кайсай Макарайнен, аднак на першым жа агнявым рубяжы яна дапусціла адзін промах і ўскладніла сабе задачу з заваяваннем медалёў.

На другой стральбе яна адпрацавала чыста і сышла чацвёртай. На трэцім агнявым рубяжы таксама былі закрытыя ўсе пяць мішэняў і Дар’я трымала трэцюю пазіцыю з мінімальным адставаннем ад лідараў. Але апошняя стральба была няўдалай — два промахі і 25 секунд пройгрышу групе лідараў. Беларуска сышла са стрэльбішча пятай і цягам дыстанцыі крыху палепшыла сваё становішча, узняўшыся на адну пазіцыю.

Перамога ў пас’юце дасталася Кайсе Макярайнен, другое месца ў францужанкі Анаіс Бескон, на трэцім месцы немка Лаура Дальмаер.

У гонцы пераследу ўдзельнічала яшчэ адна беларуска, Дынара Алімбекава, якая фінішавала на 40-й пазіцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі