Дар’я Домрачава выйграла гонку пераследу ў Халменколене

Дар’я Домрачава выйграла гонку пераследу ў Халменколене

Дар’я Домрачава выйграла гонку пераследу, якая прайшла ў рамках этапа Кубка свету па біятлоне ў нарвежскім Халменколене. Беларуска стартавала з другой пазіцыі, праз 9 секунд пасля прадстаўніцы Славакіі Анастасіі Кузьміной.

На першай стральбе Домрачава дапусціла адзін промах і прайгравала лідару ўжо 45 секунд, аднак на другім агнявым рубяжы Кузьміна дапусціла адразу два промахі і гэта дазволіла Домрачавай палепшыць сваю пазіцыю — яна чыста адстралялася і прайгравала ўжо толькі 8 секунд.

На трэцяй стральбе Кузьміна зноў двойчы прамахнулася, а Домрачава атрымала адно штрафное кола, аднак цяпер ёй трэба было дагнаць немку Францыску Хільдэбранд, якая выйшла на першае месца. На апошняй стральбе беларуска закрыла ўсе мішэні, а Хільдэбранд прамахнулася двойчы. Домрачава пабегла да фінішу, саступаючы паўтары секунды Кузьміной, якая зноў выйшла наперад. На фінішы Дар’я здолела адарвацца ад канкурэнткі і выйграла ў яе 9 секунд — Кузьміна заняла другое месца. Трэцяе месца ў амерыканкі Сьюзэн Данклі.

У гонцы таксама прымала ўдзел Надзея Скардзіна, якая на старце была 24-й, а на фініш прыйшла пад 12-м нумарам.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі