Дар'я Домрачава расказала, на якой мове чытае казкі сваёй дачцэ (відэа)

Дар'я Домрачава расказала, на якой мове чытае казкі сваёй дачцэ. У праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ знакамітая беларуская біятланістка прызналася, што працягвае вучыць нарвежскую мову: "Цяпер мае веды нарвежскай на ўзроўні, можа быць, не аднагадовага дзіцяці, але двухгадовага-трохгадовага дзіцяці. Мы чытаем дзіцячыя казкі на нарвежскай".

Як вядома, яе муж — знакаміты нарвежскі біятланіст Уле-Эйнар Б'ёрндален. Яны пабраліся шлюбам у мінулым годзе, вяселле адбылося ў Нарвегіі. Дар'я нарадзіла дачку 1 кастрычніка 2016 года ў шостай радзільні Мінска. Яе назвалі Ксеніяй.

Домрачавай 31 год. Яна вярнулася ў вялікі спорт пасля нараджэння дачкі. Пачатак бягучага сезону атрымаўся для яе няўдалым. Але ўсё яшчэ наперадзе.