Дар'я Домрачава была 3-й у гонцы пераследу на этапе Кубку свету

Беларуска Дар'я Домрачава заваявала трэцяе месца ў гонцы пераследу на 10 кіламетраў на 6-м этапе Кубку свету па біятлоне, які праходзіць у Італіі. Пасля апошняга агнявога рубяжу, на якім Домрачава адстраляла бездакорна, яна ішла другой, адстаючы на некалькі секундаў ад фінкі Каісы Макарайнэн. Перад фінішам беларуска яе дагнала, але тут неспадзявана вырвалася наперад расіянка Ганна Булыгіна, якая і ўзяла "золата". Лёс "срэбра" і "бронзы" вырашаў фотафініш. У выніку, другое месца аддалі Макарайнэн, Домрачавай дасталося трэцяе (Булыгінай яны прайгралі 2,3 сек.).

Адзначым, што Вольга Кудрашова закончыла гонку на 14-й пазіцыі (таксама быў фотафініш, які пазбавіў яе 13-й пазіцыі), Людміла Калінчык - на 31-м месцы. Агулам стартавалі 57 удзельніц.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі