Дар’я Дамрачова заняла 7 месца ў спрынтарскай гонцы

Беларуская біятланістка Дар’я Дамрачова заняла 7-е месца на этапе Кубка свету па біятлоне, які стартаваў сёння ў расійскім Ханты-Мансійску.
На агнявым рубяжы яна зрабіла толькі адну памылку пры стральбе стоячы. Людміла Калінчык з трыма промахамі фінішавала 53-й, Людміла Ананька, якая зарабіла толькі адзін штрафны круг, была 56-й, Вольга Назарава завяршыла гонку на 61-м месцы, а Настасся Грушэцкая з чатырма промахамі завяршыла гонку апошняй — 74-й.

Перамогу святкавала немка Магдалена Нойнер, на другім месцы — францужанка Сандрын Байі, на трэцім — расіянка Альбіна Ахатава.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі