Дапамога донараў Беларусі — шчодрасць ў "цяжкі час"

Пра гэта заявіў лідэр руху "За свабоду" Аляксандр Мілінкевіч, выступаючы сёння на міжнароднай канферэнцыі донараў "Салідарнасць з Беларуссю" ў Варшаве.

Ён адзначыў, што кожная краіна — "нават тая, што далёка, нават тая, што маленькая" — можа зрабіць унёсак у агульную справу. Момант шырокай салідарнасці грае важную ролю, лічыць палітык. Напрыклад, па яго словах, Кіпр мог бы ўзяць групу дзяцей з рэпрэсаваных сем'яў на адпачынак. А Партугалія -- двух студэнтаў і, "можа, адзін з іх будзе прэзідэнтам праз 20 гадоў".

Нагадаем, што буйныя донары сёння зрабілі важкія фінансавыя ўнёскі — кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі паведаміў аб выдаткаванні 87 млн еўра інстытутам грамадзянскай супольнасці Беларусі.

"Наша палітыка ў дачыненні Беларусі дае вынікі, нам трэба прытрымлівацца яе... Праўда, эканамічная сітуацыя няпростая, але чым больш цяжкі час, тым больш каштоўнай будзе наша шчодрасць", — заявіў Сікорскі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі