Вы тут

Данкверт адрэагаваў на "Танкверт" — Расія праверыць 36 беларускіх кампаній

ria.ru

У Расіі працягваецца скандал з “шэрым” транзітам з Беларусі. На мінулым тыдні Рассельгаснагляд папрасіў спыніць яго ФСБ і Мінтранс РФ. Гаворка ішла пра больш за 30 беларускіх кампаній, якія пастаўляюць жывёлагадоўчую прадукцыю ў Казахстан і Кыргызстан праз расійскую тэрыторыю. І, нібыта, яна застаецца ў Расіі. Сярод згаданых кампаній было ТАА “Танкверт”, і ў Рассельгаснаглядзе лічаць, што ёй не выпадкова далі імя, сугучнае з прозвішчам кіраўніка ведамства Сяргея Данкверта.