Данецкая і Луганская рэспублікі абвешчаныя тэрарыстычнымі арганізацыямі

У ведамстве выявілі каналы фінансавання баевікоў з непрызнаных рэспублік і цяпер высвятляецца іх дачыненне да злачынстваў.





Пра гэта заявіў першы намеснік генпракурора Украіны Мікалай Галомша, інфармуе censor.net.ua.





Дарэчы, у дакладзе Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека Наві Пілай гаворыцца, што сепаратысты на ўсходзе Украіны "добра арганізаваныя і ўзброеныя" і вінаватыя ў "мэтанакіраваных забойствах, катаваннях, збіваннях, выкраданнях, запалохванні".





Фота — zn.ua