Дамову з Расіяй аб будаўніцтве АЭС могуць падпісаць у лютым

Міжурадавую дамову з Расіяй аб будаўніцтве беларускай АЭС могуць падпісаць у лютым. Пра гэта паведаміў намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк падчас оn-line канферэнцыі на сайце БЕЛТА.
Міхадзюк нагадаў, што Беларусь і Расія падпісалі дамову аб супрацоўніцтве ў галіне выкарыстання атамнай энергіі ў мірных мэтах. Кажучы пра кантрактную дамову, чыноўнік адзначыў, што праца над гэтым дакументам ідзе, разглядаюцца пытанні па будаўніцтве станцыі. Генеральны кантракт, на думку Міхадзюка, будзе падпісаны ў першым паўгоддзі 2010 года. "Генеральны кантракт - гэта дакумент, у якім адлюстравана ўсё, да апошняй падрабязнасці, да апошняй тэхнічнай спецыфікацыі", - растлумачыў ён.

Таксама намеснік міністра паведаміў, што Расія не супраць таго, каб выдаць крэдыт на будаўніцтва АЭС. Сума запрошанага крэдыту будзе ўдакладняцца зыходзячы з таго кошту, які ўзгадняецца з расійскім бокам па кошце станцыі. Плануецца, што крэдыт будзе накіроўвацца на будаўніцтва непасрэдна станцыі і на стварэнне яе інфраструктуры. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі