Дакументаў на выдачу Бакіева кыргызская амбасада ў Беларусі не бачыла

Дакументы на выдачу зрынутага прэзідэнта Курманбека Бакіева могуць быць перададзеныя праз пасольства Кыргызстана ў Беларусі альбо непасрэдна беларускім праваахоўным органам. Пра гэта паведаміла амбасадар Ішэнкуль Балджурава. Па словах дыпламата, у амбасаду пакуль ніякія дакументы не паступалі.

Як нагадвае БелаПАН, 27 красавіка часовы ўрад Кыргызстана паведаміў, што Бакіева завочна вінавацяць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса — у арганізацыі забойстваў і злоўжыванні службовым становішчам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі