Вы тут

Дактары выступілі супраць беспрэцэдэнтнай жорсткасці сілавікоў да грамадзян

Медыкі 1-й гарадской бальніцы Мінска выйшлі на акцыю салідарнасці/ Еврорадио

Беларускія медыкі выказаліся супраць жорсткіх дзеянняў праваахоўных органаў у дачыненні да мітынгоўцаў і супраць таго, каб міліцыя выкарыстоўвала машыны хуткай дапамогі для пад'езду да мітынгоўцаў.

"Мы не прымаем прымітыўнай дактрыны апрыёрнай грубай сілы і асуджаем беспрэцэдэнтную па маштабах у нашай краіне жорсткасць прадстаўнікоў сілавых структур у адносінах да мірных бяззбройных грамадзян".

Сярод сваіх асноўных патрабаванняў яны пералічваюць наступныя:

— нас абурае дыскрэдытацыя нашай прафесіі і ўцягванне ў саўдзельніцтва гвалту, недапушчальнае і супрацьзаконнае выкарыстанне медыцынскага транспарту для затрымання пратэстоўцаў;

— настойваем на допуску медыкаў да пацярпелых на акцыях пратэстаў і вызваленні затрыманых медыкаў;

— патрабуем неадкладнага спынення прымянення траўматычнай і смяротнай зброі;

— мы настойваем на свабодным доступе ў інтэрнэт.

Пад лістом дзесяць аркушаў подпісаў медыцынскіх работнік: дактароў, медсясцёр, лабарантаў. Сярод тых, хто падпісаўся, як радавыя дактары, так і кіраўнікі аддзелаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.