ДАІ: з-за галалёдзіцы на дарогах трэба быць асцярожней

Слізкія дарогі могуць стаць прычынай ДТЗ / Еўрарадыё
Слізкія дарогі могуць стаць прычынай ДТЗ / Еўрарадыё

На дарогах 2 студзеня чакаецца галалёдзіца. У многіх раёнах днём — галалёд. Ускладніць рух можа снег, а месцамі снег з дажджом.

ДАІ нагадвае аб неабходнасці быць вельмі асцярожнымі на дарогах. Кіроўцам нават на невялікай хуткасці нельга рухацца рэзка.

— Любыя рыўкі і рэзкія рухі практычна гарантавана прыводзяць да зрыву вядучых колаў і намеці аўтамабіля. Асабліва небяспечны галалёд на мастах, эстакадах, высокіх насыпах, а таксама на пад'ездах да прыпынкаў грамадскага транспарту, скрыжаваннях і пераходах. Лёд тут утвараецца нярэдка нават тады, калі яго няма на астатніх участках дарогі. Тармазіць на такіх участках вельмі небяспечна, — піша ДАІ.

Слізкая дарога небяспечная і для пешаходаў, таму да праезнай часткі варта набліжацца акуратна. Паколькі аўтамабіль нельга спыніць імгненна, пры пераходзе дарогі трэба пераканацца, што кіроўцы ўжо спыніліся, каб прапусціць вас.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі