ДАІ узмацніла кантроль за выкарыстаннем пасаў бяспекі

Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі ўзмацнілі кантроль за выкарыстаннем кіроўцамі пасаў бяспекі. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка рэспубліканскай ДАІ Ігар Ваніцкі. Паводле яго слоў, у апошнія месяцы на дарогах Беларусі з'явілася шмат кіроўцаў, якія перасталі прышпільвацца пасамі бяспекі падчас руху.

Таму было прынята рашэнне паўторна, як гэта было вясной 2007 года, узмацніць кантроль за выкананнем гэтага правіла, паведамляе “Інтэрфакс”.

Нагадаем, за непрышпілены пас бяспекі кіроўца, а таксама пасажыры могуць быць аштрафаваныя на 35 тысяч рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі