ДАІ пакарала за адсутнасьць флікераў, хуткасцьі п'янства больш за 200 чалавек

За мінулыя суткі ў Мінску зарэгістраваныя 63 дарожна-транспартныя здарэнні, у выніку якіх параненыя 2 чалавекі.

Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі затрымалі 18 нецвярозых кіроўцаў, 11 — не мелі правоў. За перавышэнне хуткасці да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 200 вадзіцеляў, за парушэнне правілаў праезду пешаходных пераходаў — 22. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 67 пешаходаў, у тым ліку дзевяць — за адсутнасць на адзенні святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак. ДАІ нагадвае, што з 8 снежня ў сталіцы праводзіцца акцыя "Аперацыя — эвакуацыя!". Пяць-шэсць эвакуатараў адначасова адпрацоўваюць найбольш праблемныя ўчасткі вулічна-дарожнай сеткі, тыя месцы, дзе парушэнні правілаў спынення і стаянкі транспартных сродкаў носяць масавы характар. З 24 па 30 снежня сталічная Дзяржаўтаінспекцыя адпрацоўвае месцы канцэнтрацыі ДТЗ, якія ўчыняюцца па прычыне перавышэння хуткасных рэжымаў руху.

 БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі