ДАІ: Мінскія кіроўцы праігнаравалі Дзень без аўтамабіля

Сталічныя кіроўцы праігнаравалі Дзень без аўтамабіля. Такое меркаванне выказала начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды сталічнай ДАІ Жана Трайно.
Паводле яе слоў, дарожная сітуацыя ў горадзе 22 верасня заставалася такой жа, як у звычайныя дні.

Паўтарыліся стандартныя коркі раніцай і ўвечары, было каля ста парушэнняў правілаў паркоўкі і стаянкі — прыкладна столькі ж рэгіструецца штодня.

Колькасць аварый, а іх было 98, таксама засталася на ўзроўні сярэднегадовага паказчыку. За парушэнне правілаў 22 верасня аштрафаваныя больш за тысячу чалавек —прыкладна столькі ж штрафаў выпісваецца і ў звычайныя дні, перадае БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі