ДАІ адказала на скаргу пра тое, ці парушыў Лукашэнка ПДР у Балбасаве

ДАІ адказала на скаргу пра тое, ці парушыў Лукашэнка ПДР у Балбасаве

ДАІ адказала гамельчуку Паўлу, які папрасіў даць прававую ацэнку дзеянням кіраўнік Беларусі падчас паездкі на Віцебшчыну на пачатку чэрвеня, піша abw.by. 

Як паведамлялася раней, на пачатку чэрвеня Аляксандр Лукашэнка ў суправаджэнні малодшага сына і яшчэ некалькіх чалавек пракаціўся на ровары па Аршанскім раёне. У пасёлку Балбасава кіраўнік дзяржавы з роварам ішоў па праезнай частцы, а не па тратуары. Тое самае рабіла і суправаджэнне Лукашэнкі. 

Гамяльчук Павел ацаніў гэта як парушэнне Правілаў дарожнага руху і затэлефанаваў у ДАІ Гомеля. Там яго зварот прынялі, і 20 чэрвеня мужчына атрымаў па пошце афіцыйны адказ.

У ім паведамляецца, што ДАІ правяло праверку. Далей ідзе загадкавая фраза: "У выніку праведзенай праверкі прынята рашэнне ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь". Калі атрымальнік адказу не згодны, то яму прапаноўваюць абскардзіць яго ў МУС.

Апошні абзац Павел лічыць поўным абсурдам: "Што і як я магу абскардзіць, калі мне невядомы вынік праверкі?!"

ДАІ адказала на скаргу пра тое, ці парушыў Лукашэнка ПДР у Балбасаве
abw.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі