Дадатковае пагадненне з "Газпромам" будзе падпісанае да 30 студзеня

Дадатковае пагадненне да дзейнага кантракта з "Белтрансгазу" з "Газпромам" па цане паставак газу ў Беларусь у 2009 годзе будзе падпісанае бліжэйшымі днямі - да 30 студзеня. Пра гэта заявіў першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ўладзімір Сямашка.
Паводле яго слоў, пагадненне "ўжо фактычна падпісанае, прынцыповыя рашэнні прынятыя". Пры гэтым Сямашка адмовіўся назваць цану паставак газу ў Беларусь у першым квартале 2009 года, адзначыўшы, што сярэднегадавая цана паводле прагнозу беларускага боку складзе 148 долараў за 1 тыс. кубаметраў.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі