Дачка генерала Чаргінца стала палкоўнікам памежных войскаў

У беларускіх памежных войсках з'явілася першая жанчына-палкоўнік. Ёй стала Вольга Чаргінец, дачка генерал-лейтэнанта Мікалая Чаргінца. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка 4 верасня.  Паводле слоў Мікалая Чаргінца, Вольга — юрыст. У свой час нават пабывала ў Афганістане. Распавядае Мікалай Чаргінец:

"Была яна са мной у Афганістане, дзяўчынкай. Здаралася, пад абстрэлам ездзіла ў школу пры пасольстве".


Мікалай і Вольга Чаргінцы

А вось ва Ўзброеных Сілах Беларусі першыя дзве жанчыны-палкоўнікі з'явяцца ў лютым 2010 года. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў начальнік прэс-службы Міністэрства абароны Вячаслаў Раменьчык.

Фота — cherginets.by