Да пошукаў бабулі на Баранавіччыне збіраліся падключыць вайсковыя часці

Чатыры дні безвынікова шукалі 75-гадовую бабулю з вёскі Звераўшчына Баранавіцкага раёна. Яна пайшла ў лес па ягады і дадому не вярнулася.
Яе блізкія паведамілі пра здарэнне ў міліцыю. Шукалі пенсіянерку калгаснікі, дружыннікі, сваякі. Толькі на пяты дзень, калі ўжо планавалася падключыць да пошукаў вайсковыя часці, бабулю знайшлі ў лесе каля вёскі Верхлессе.

Зараз яна знаходзіцца ў шпіталі, ёй патрэбная сур’ёзная медыцынская дапамога.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі