Да канца года ў Беларусі на 8% падаражае малако

На 25% збіраецца павысіць закупачныя цэны на малако Міністэрства сельскай гаспадаркі Беларусі. Гэтая прапанова цяпер разглядаецца ўрадам. У міністэрстве сцвярджаюць, што павелічэнне закупачных цэнаў на 25% прывядзе да падаражання аднаго пакета малака на 8%. Іншага выйсця там не бачаць, бо ў адваротным выпадку “сельгасарганізацыі не вытрымаюць існуючай нагрузкі”.

Міністэрства сельскай гаспадаркі спадзяецца, што павышэнне цэнаў адбудзецца да канца бягучага года.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі