Вы тут

"Да апошняга адстойваў студэнцтва": з БДЭУ звольнены дэкан Міхаіл Мішкевіч

Міхаіл Мішкевіч / асабісты архіў

За грамадзянскую пазіцыю з БДЭУ звольнены дэкан факультэта міжнародных бізнес-камунікацый Міхаіл Мішкевіч.

"Чалавек, які на студэнтаў глядзеў з павагай і захапленнем, які выказаў сваю пазіцыю і да апошняга адстойваў студэнцтва", піша студэнтка Мішкевіча ў твітары. 

Мішкевіч — адзін з самых паважаных супрацоўнікаў універсітэта. Пасля звальнення на яго старонцы ў фэйсбуку выпускнікі пакідаюць безліч водгукаў з падтрымкай і падзякамі. Ёсць і гнеўныя водгукі: "Слабыя людзі звальняюць моцных", "Шкада, што ўніверсітэтам кіруюць рабы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.