Да 2025 года краіны Балтыі выйдуць з агульнай энергасістэмы з Беларуссю

Электрасеткі

Электрасеткі / Д. Умбрас/LRT

Літва, Латвія і Эстонія выйдуць з агульнай з Беларуссю і Расіяй энергасістэмы у 2025 годзе. У жніўні наступнага года яны плануюць абвясціць, што не будуць працягваць кантракт, і ў такім выпадку праз паўгода ён аўтаматычна перастане дзейнічаць, піша LRT.

Зараз Літва, Латвія і Эстонія разам з Беларуссю і Расіяй працуюць у так званым коле BRELL.

Сістэма была створаная ў 2001 годзе. Яна называецца па першых літарах краін, якія ў яе ўваходзяць: Беларусь, Расія, Эстонія, Латвія і Літва. Сістэма прадугледжвае звязванне ліній электраперадач усіх гэтых пяці дзяржаў у адно электрычнае кола з дыспетчарскім цэнтрам у Маскве. У выпадку аварыйных сітуацый краіны гарантуюць адна адной падтрымку рэзервамі.

Пасля адключэння ад кола BRELL энергасістэмы Літвы, Латвіі і Эстоніі павінны будуць сінхранізавацца з кантынентальнай Еўропай. Рашэнне аб выхадзе з кола краіны прынялі яшчэ ў 2019 годзе.

Літва хацела адключыцца ад агульнай энэргасістэмы з Беларуссю і Расіяй яшчэ раней, у 2024 годзе. Але для гэтага ёй патрабавалася падтрымка Эстоніі і Латвіі. Эстонія ж згаджалася толькі на дэдлайн напрыканцы 2025 года.

Краіны Балтыі афіцыйна апавесцяць удзельнікаў аб сваім выхадзе з энергасістэмы ў жніўні 2024 года, а з'яднанне з кантынентальнай еўрапейскай энергасістэмай адбудзецца ў лютым 2025 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі