Цырымонію прэміі "Оскар" правядзе мужчынскі дуэт

82-ю цырымонію ўручэння прэміі "Оскар" у сакавіку 2010-га года будуць весці акцёры Алек Болдуін і Стыў Марцін, перадае агенцтва Associated Press. Па словах прадзюсераў тэлетрансляцыі Біла Мэкэніка (Bill Mechanic) і Адама Шэнкмана (Adam Shankman), Марцін і Болдуін — “ідэальная пара вядучых для “Оскара”. Яны "любяць адзін аднаго" і павінны прыўнесці ў шоў свежасць і весялосць, лічаць прадзюсеры.

Некалькі вядучых з'явяцца на цырымоніі ўручэння ўзнагарод Амерыканскай кінаакадэміі не ўпершыню. Так, у 1929 годзе, у самы першы год уручэння "Оскараў", на сцэну выйшлі прэзідэнт і віцэ-прэзідэнт акадэміі, а ў 1987 годзе шоў вялі тры чалавекі.

Стыў Марцін, адзначае агенцтва, вёў цырымонію ў 2001 і 2003-х гадах, а таксама некалькі разоў прадстаўляў намінантаў. Алек Болдуін прадстаўляў намінантаў у 2004 годзе, аднак у якасці вядучага "Оскара" пакуль не выступаў. Абодва акцёры засталіся вельмі задаволеныя прапановай прадзюсераў.

Нагадаем, раней аўстралійскі акцёр Х'ю Джэкман адмовіўся стаць вядучым цырымоніі другі раз, спаслаўшыся на занятасць. Па некаторых адзнаках, менавіта з'яўленне Джэкмана ў якасці вядучага, крыху павысіла рэйтынгі тэлетрансляцыі цырымоніі ў 2009 годзе. Між тым Мэкэнік паабяцаў, што ў 2010 годзе цырымонія стане больш вясёлай, хуткай і "лепшай з лепшых".

Фота: www.eurovision.pp.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі