Цёплае надвор'е падарыла Мінску амаль 4 мільёны долараў

Высокая тэмпература, якая ўсталявалася ў сталіцы ў першай палове лістапада, дазволіла сэканоміць амаль 4 мільёны долараў. Штодзень - каля тысячы тон паліва, кожная з якіх каштуе каля 180 умоўных адзінак, паведамляе Белтэлерадыёкампанія.

Але фінансавыя ўліванні ад нябеснай канцылярыі ўжо спыняюцца. Заўтра ў сталіцы і вобласці чакаюцца кароткачасовыя ападкі, у асноўным гэта будзе мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус 2 да плюс 3.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі