Цярэшчанка адказаў Ярмошынай: Пажадаю ёй такога, што было са мной

Цярэшчанка адказаў Ярмошынай: Пажадаю ёй такога, што было са мной

Палітык Віктар Цярэшчанка пракаментаваў выказванне старшыні Цэнтрвыбаркаму наконт яго атручання. Як паведамляла Еўрарадыё, Лідзія Ярмошына назвала гісторыю з атручаннем прэтэндэнта на прэзідэнцкую пасаду рэкламным трукам.

У каментары Радыё "Свабода" Цярэшчанка заявіў літаральна наступнае: "Ну, што я магу на гэта сказаць?! Мабыць, большага глупства яна выказаць не магла. Таму я толькі пажадаю ёй такога ж, што было са мною. Можна ўзяць спецыяліста і запытацца, як я сябе адчуваў гэты час. Прабачце, яна як была бабай-дурай, так і застаецца. Хоць яна мая суседка, і мы ўвесь час зь ёй вітаемся".

Па словах Цярэшчанкі, ён цяпер знаходзіцца ў паліклініцы, дзе праходзіць дзённы стацыянар ці абследаванне. Палітык кажа, што пачуваецца троху лепш, чым раней. Праўда, ён адчуваю часам, што галава кружыцца, ды застаецца аняменне верхняй часткі галавы. Без чужой дапамогі ён можа прайсці цяпер метраў 50-70.

Палітык кажа, што раней шукаў "знешні след" у гісторыі з атручваннем, але цяпер лічыць, што тут ёсць і след унутраны. Больш падрабязна пра гэта ён паабяцаў расказаць на прэс-канферэнцыі.

Нагадаем, што палітыку стала кепска 28 жніўня, калі ён выпіў маркоўны фрэш у мінскай кавярні. Пасля гэтага ЦВК заявіў, што з 130 тысяч подпісаў, сабраных за Цярэшчанку, сапрўдных — крыху менш за сем тысяч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі