Цягнік Мінск-Адлер спыніўся, бо ў ім загарэўся цеплавоз
На станцыі Калядзічы каля беларускай сталіцы аварыйна спыніўся цягнік Мінск-Адлер. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміла афіцыйная прадстаўніца Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Крысціна Барэйка.
Па яе словах, прычынай стала ўзгаранне цеплавоза. Паведамленне пра гэта ратавальнік атрымалі ў 12.50. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай пажару стала ўзгаранне дызельнага рухавіка.
Агнём пашкоджаныя маторны адсек і кузаў цеплавоза. Пасажырскія вагоны адчапілі ад цеплавоза і перавялі на запасную каляіну. Пры здарэнні ніхто з пасажыраў не пацярпеў.
Прыкладна праз гадзіну на станцыю Калядзічы прыбыў цеплавоз на замену, пасля чаго цягнік працягнуў свой маршрут.