ЦВК: яўка на выбарах на 18:00 — 70,72%. У 2016-м — 67,66%

ЦВК: яўка на выбарах на 18:00 — 70,72%. У 2016-м — 67,66%

Афіцыйная яўка на выбарах у Палату прадстаўнікоў на 18:00 склала 70,72%. Пра гэта заявілі ў ЦВК Беларусі. На парламенцкіх выбарах 2016 года на гэты час афіцыйная яўка склала 67,66%. Рост больш за 3%. Лідзія Ярмошына заявіла, што выбары ўжо адбыліся па 109 акругах з 110-ці. Менш за 50% у Гродзенскай цэнтральнай акрузе.

У Мінску прагаласавалі 58,66%. У 2016-м было 56,21%. У сталіцы рост склаў больш за 2%.

Выбарчыя ўчасткі закрыюцца а 20-й гадзіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі