ЦВК Украіны аб'явіла канчатковыя вынікі прэзідэнцкіх выбараў

ЦВК Украіны аб'явіла канчатковыя вынікі прэзідэнцкіх выбараў

ЦВК Украіны аб'явіла канчатковыя вынікі прэзідэнцкіх выбараў. Па выніках апрацоўкі 100% электронных пратаколаў Уладзімір Зяленскі набраў 73,22% галасоў выбарцаў (за яго прагаласавалі 13 млн 541 тысяча 530 чалавек), Пётр Парашэнка — 24,45% (4 522 320). Несапраўднымі прызналі 2,31% бюлетэняў. Яўка склала 62,07%. Такім чынам, Зяленскі перамог у другім туры, інфармуе hromadske.ua.

Афіцыйныя вынікі другога тура прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне мусяць быць агучаныя да 4 траўня. Да 3 чэрвеня новаабраны прэзідэнт Уладзімір Зяленскі уступіць на пасаду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі