Вы тут

ЦВК не зарэгістраваў ініцыятыўную групу відэаблогера Сяргея Ціханоўскага

Сяргей Ціханоўскі / svaboda.org

ЦВК не зарэгістраваў ініцыятыўную групу відэаблогера Сяргея Ціханоўскага ("Краіна для жыцця"). Прычынай назвалі адсутнасць асабістага подпісу Ціханоўскага пад дакументамі. Як вядома, ён адбывае адміністрацыйны арышт у Гомелі. Да яго не дапусцілі адваката. У выніку дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы падавала жонка блогера Святлана Ціханоўская, якая мела даверанасць.

"У даверанасці напісана, што я маю права быць прадстаўніком [Сяргея Ціханоўскага] ва ўсіх дзяржаўных органах па рашэнні любых пытанняў", — сказала Святлана Ціханоўская на пасяджэнні ў Цэнтрвыбаркаме.

Аднак ЦВК адмовіў у рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Ціханоўскага "ў сувязі з парушэннем парадку падачы дакументаў": "Падаваць дакументы можа давераная асоба, а падпісваць — не".

Святлана Ціханоўская можа абскардзіць рашэнне ЦВК у Вярхоўным судзе на працягу трох дзён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.