Вы тут

ЦВК Беларусі дапусціў да ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах 15 чалавек з 55

Мінск, 20 траўня 2020-га. Хмары над Домам ураду падчас рэгістрацыі ініцыятыўных груп / Еўрарадыё

Цэнтрвыбаркам Беларусі дапусціў да ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах 15 чалавек з 55, якія падалі дакументы на рэгістрацыю. Іх ініцыятыўныя групы будуць збіраць 100 тысяч подпісаў.

Хто зарэгістраваны? Гэта дзейны кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, лідар ЛДПБ Алег Гайдукевіч, фермер з Гомельскага раёна Юрый Ганцэвіч, актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі з Гомеля Уладзімір Няпомняшчы, намеснік дырэктара прыватнага прадпрыемства з Мінска Наталля Кісель, лідар руху "За Свабоду" Юрый Губарэвіч, кіраўнік АГП Мікалай Казлоў, адна з лідараў аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Вольга Кавалькова, ІП, экс-дэпутатка Ганна Канапацкая, экс-банкір Віктар Бабарыка, ІП, былы кіраўнік беларускага ПВТ Валерый Цапкала, музыка Алесь Таболіч, сацыял-дэмакрат Сяргей Чэрачань, лідар "Гавары праўду" Андрэй Дзмітрыеў, перакладчыца Святлана Ціханоўская, жонка відэаблогера Сяргея Ціханоўскага, якога да выбараў не дапусцілі.

Каго не дапусцілі з вядомых людзей? Згаданага Ціханоўскага, яшчэ аднаго блогера Паўла Спірына, апазіцыйнага палітыка Мікалая Статкевіча і дзясяткі яго "кандыдатаў пратэсту" (застаўся толькі адзін), "сур'ёзнага беларуса" Віталя Зялкоўскага з Маладзечна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.