ЦТ па рускай мове сёння пройдуць амаль 67 тысяч абітурыентаў

ЦТ па рускай мове сёння пройдуць амаль 67 тысяч абітурыентаў

13 чэрвеня ў Беларусі адбудзецца цэнтралізаванае тэставанне па рускай мове. На яго запісаліся 66 907 абітурыентаў, паведаміў агенцтву БЕЛТА дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ) Юрый Міксюк.

Іспыт пачнецца адначасова па ўсёй краіне — у 11.00. 

Сёлета на ЦТ па рускай мове запісалася амаль на 8,5 тысячы чалавек менш, чым летась. Тым не менш гэты іспыт застаецца самым папулярным сярод абітурыентаў, бо ўсім без выключэння трэба здаць або беларускую, або рускую мову.

Юрый МІксюк нагадаў, што абітурыенты мусяць мець пры сабе запоўнены і зарэгістраваны пропуск, дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт, від на жыхарства, пасведчанне бежанца), і асадку з чорным стрыжнем. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі