ЦТ па біялогіі плануюць пісаць амаль 30 тысяч абітурыентаў

ЦТ па біялогіі плануюць пісаць амаль 30 тысяч абітурыентаў

Цэнтралізаванае тэставанне па біялогіі ў аўторак, 20 чэрвеня, плануюць пісаць амаль 30 тысяч абітурыентаў. Каля 5% з іх будуць здаваць прадмет на беларускай мове. Пра гэта БЕЛТА паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантроля ведаў Мікалай Фяськоў. ЦТ пачнецца па ўсёй краіне а 11-й гадзіне.

Абітурыентаў папярэджваюць, што ў выпадку, калі яны пранясуць у аўдыторыю мабільныя тэлефоны, іх выдаляць і сёлета яны ўжо не змогуць здаваць экзамены. З ЦТ па матэматыцы за падобнае парушэнне выгналі чатырох чалавек, па рускай мове — 20.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі