Comedy Club Production здымуць анімацыйную казку

Кампанія “ВАЙТ Медыя” і Comedy Club Production рыхтуюць сумесны праект – поўнаметражны камедыйны анімацыйны фільм пад працоўнай назвай “Маскоўская казка”.  Партнёрам па вытворчасці мультфільма выступае анімацыйная студыя “Муха”, а кіраўніцтва здымачным працэсам возьме на сябе рэжысёр Віталь Мухаметзянаў.

“Маскоўская казка” - гэта анімацыйная гісторыя пра сучасную Маскву са знаёмымі вуліцамі, месцамі і героямі. Паводле сюжэту галоўныя героі стужкі правераць сапраўднасць набору стэрэатыпаў пра сталічнае жыццё і адначасова зробяць нямала адкрыццяў.

Асноўнае дзеянне карціны будзе адбывацца ў цэнтры Масквы, на Рублёўцы і ў Астанкіна. Лёсы жывёл і людзей, як патрабуе казка, цудоўным чынам пераплятаюцца, ствараючы шматлікія камічныя і кранальныя сітуацыі.

Фільм разлічаны на самую шырокую аўдыторыю: з аднаго боку, гэта добрая казка для дзяцей, у якой добрыя героі перамагаюць дрэнных, а з іншага – гэта рэальная гісторыя пра сучасную Маскву з наяўнасцю гумару і элементамі баевіка: пагоняй, перастрэлкай і г.д.

Мультфільм здымаецца з выкарыстаннем як класічных, так і новых тэхналогій. Некаторыя фрагменты выкананыя ў стылі традыцыйнай маляванай двухмернай анімацыі, напрыклад, успаміны герояў. Але ў стварэнні больш 80% фільма будзе скарыстана тэхналогія трохмернага малюнка, што дазволіць зрабіць персанажаў больш рэалістычнымі.

Героі “Маскоўскай казкі” будуць размаўляць галасамі Эмануіла Вітаргана, Аляксея Булдакова, Анастасіі Заваратнюк, Віктара Логінава, Вадзіма Галыгіна, Таіра Мамедава, Яны Батыршынай, Гарыка Марцірасяна, Міхаіла Галусцяна, Паўла Волі, Цімура Батрутдзінава, Аляксандра Рэвы, Змітра Хрусталёва і інш.

Па разліках стваральнікаў, фільм выйдзе ў пракат у 2012 годзе.

Фота: tv.alba.dp.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі