"Цмокi-Минск" перамаглі кіпрскі АЕК у Кубку ФІБА-Еўропа

Фота: bc-tsmoki.by
Фота: bc-tsmoki.by

Для беларускіх баскетбалістаў гэта ўжо другая перамога ў групавым турніры Кубка ФІБА-Еўропа. 31 кастрычніка "Цмокi-Мiнск" у мінскім Falcon Club абыгралі 4-разовага чэмпіёна Кіпра, каманду АЕК.

У матчы 3-га тура спаборніцтваў групы В "Цмокі" абыгралі АЕК з лікам 87:75 (19:14, 20:25, 25:13, 23:23). У папярэдніх матчах Кубка ФІБА-Еўропы беларусы выйгралі ў бельгійцаў "Белфіус Монс-Эна" — 89:82 і прайгралі балгарскаму "Балкану" з лікам 81:95.

6 лістапада "Цмокі" згуляюць у Бельгіі з "Белфіусам Монс-Эна", а 14 лістапада згуляюць у Мінску з "Балканам". 21 лістапада баскетбалісты завершаць групавы этап выязным матчам на Кіпры супраць АЕК. У наступны этап выйдуць два найлепшыя клубы групы "В".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі