Цмок у беларускім горадзе (фота, відэа)

Адкрываў скульптуру Цмока асабіста старшыня райвыканкама Барыс Яфрэмаў. Апроч яго, прамаўлялі аўтар Цмока, скульптар Леў Аганаў ды ініцыятар узнікнення помніка краязнаўца Валацуга (Уладзімір) Шушкевіч. Грошы на помнік былі супольныя: 3000 еўра прыйшло ад экалагічнай праграмы Еўрасаюза, 100 мільёнаў вылучыў выканкам.

"Ад маёй бабулі ведаю, што раней на Лепельшчыне была звязаная з Цмокам традыцыя, — расказаў спадар Шушкевіч. — Маладыя пасля вяселля ішлі на возера і кідалі ў ваду гарэлку ды закуску. Цмок у вадзе пачынаю юрчэць — і так дабраслаўляў новую сям’ю".



Старшыня выканкама прапанаваў не парушаць традыцыі — і паставіць каля скульптуры Цмока каванае дрэва, каб маладыя маглі вешаць на яго шлюбныя званочкі. Сайт “Краіна цмокаў”, які робіць кампанія “Будзьма беларусамі”, перадаў у мясцовы Дом рамёстваў шыльду “Тут жыве беларускі Цмок”, а ўдзельнікі імпрэзы атрымалі ў падарункі торбы ды значкі з выявай Цмока.

Падрабязней пра адкрыццё помніка можна пачытаць тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі