Цімашэнка сцвярджае, што Януковіч спрабуе сарваць кааліцыю “аранжавых”

Ва Украіне працягваюцца паслявыбарчыя дэбаты. Блок Юліі Цімашэнкі заявіў аб спробах Партыі Рэгіёнаў сарваць кааліцыю “аранжавых” шляхам перакуплівання будучых дэпутатаў.  Паводле інфармацыі штаба блоку Цімашэнкі, ім стала вядома, што ПР
распрацоўвае тэхналогію адмовы ад прысягі ста пяцідзесяці дэпутатаў у
новаабраным парламенце.

БЮТ вінаваціць ПР у наўмысным падпале двух
выбарчых участкаў і ў тым, што яны вядуць перамовы з новаабранымі
дэпутатамі, каб тыя не галасавалі за Юлію Цімашэнку ў якасці прэм’ера.

У сувязі з гэтым БЮТ заклікаў ЦВК Украіны скончыць падлік галасоў і
канчаткова абвесціць вынікі выбараў, каб можна было пачаць фармаваць
кааліцыі. Нагадаю, што ўкраінскі ЦВК яшчэ не атрымаў звестак ад 5
выбаркамаў.

Тымчасам 4 кастрычніка Партыя Рэгіёнаў пачала перамовы з камуністамі і
сацыялістамі аб фармаванні новай кааліцыі. Юлія Цімашэнка ўчора
катэгарычна адмовілася ад кааліцыйных перамоваў з Віктарам Януковічам.

А 5 кастрычніка Наша Україна - Народная самаабарона Юшчанкі прапанавала
перамовы БЮТ. Учора лідэр НУ-НС Юрый Луцэнка заявіў, што не бачыць
падставаў для прысутнасці бела-блакітных ва ўрадзе і спрагназаваў, якія
міністэрскія пасады адыдуць БЮТ.


www.korrespondent.net