Цімашэнка пачала бестэрміновую галадоўку — патрабуе падпісаць дамову з ЕС



"Я шчаслівая, што сотні тысяч украінцаў выйшлі на Еўрамайданы ва Украіне і па ўсім свеце, — цытуе зварот экс-прэм'ера, якая цяпер знаходзіцца за кратамі УНІАН. — Выйшлі, каб не дазволіць правячай мафіі забіць наш еўрапейскі выбар, зламаць нашае жыццё. Я з гонарам адчуваю сябе часткаю такога вялікага і моцнага народу, які змог здабыць дзяржаўную незалежнасць і захаваць яе нягледзячы ні на што".





Юлія Цімашэнка заяўляе, што "на знак адзінства і салідарнасці з усімі, хто цяпер змагаецца на ўсіх Еўрамайданах ва Украіне і ў свеце" яна абвяшчае бестэрміновую галадоўку з патрабаваннем да прэзідэнта Віктара Януковіча падпісаць пагадненне аб асацыяцыі і зоне свабоднага гандлю з Еўрасаюзам.



 

Таксама адна з лідараў апазіцыі заклікае: "А калі 29 лістапада Януковіч не падпіша нашае Пагадненне з ЕС, змяціце яго з твару Украіны мірным і канстытуцыйным шляхам разам з яго палітычнымі і карупцыйнымі метастазамі!".





Дарэчы, еўракамісар Штэфан Фюле заявіў, што Украіна мае час прыняць рашэнне аб асацыяцыі да раніцы пятніцы. ЕС будзе чакаць.

 

Кіраўнікі ЕС прынялі заяву пра "знешні ціск" на Украіну з боку Расіі

Фота — AFP