Цімашэнка лідзіруе сярод магчымых кандыдатаў у прэзідэнты Украіны

Прэм'ер-міністр Украіны Юлія Цімашэнка па-ранейшаму лідзіруе сярод магчымых прэтэндэнтаў на пост прэзідэнта краіны. Пра гэта сведчаць вынікі апытання, праведзенага аўтарытэтнай кампаніяй "ФОМ-Украіна". Выбары павінны адбыцца ў канцы 2009 года. "Калі б выбары прэзідэнта Украіны адбыліся 6 красавіка, то Юлія Цімашэнка набрала б 23,5% галасоў, Віктар Януковіч (лідэр апазіцыйнай Партыі рэгіёнаў) - 19%, Віктар Юшчанка (цяперашні прэзідэнт) - 9%", - сказаў на прэс-канферэнцыі ў сераду кіраўнік кампаніі "ФОМ-Украіна" Аляксандр Бухалаў.

Па яго словах, Віктар Януковіч значна здаў свае пазіцыі ў параўнанні з кастрычнікам 2007 года. У той жа час, колькасць прыхільнікаў Цімашэнкі працягвае павялічвацца.

У кастрычніку мінулага гады ў Януковіча было 27,5% галасоў выбарцаў, а ў Цімашэнкі -19,1%. У сакавіку ў лідэра Партыі рэгіёнаў было крыху больш за 20%, а ў прэм'ер-міністра ўжо амаль 27%. Пры гэтым рэйтынг Юшчанкі застаецца практычна нязменным.

Бухалаў адзначыў, што ў Цімашэнкі таксама самы высокі рэйтынг даверу. "Ёй давяраюць амаль 32% украінцаў. Гэта самы высокі рэйтынг, хоць ён стала падае. У лютым у яе было 36%, у сакавіку ўжо 34,8%", - сказаў ён.

Як паведамляе РІА "Новости", Януковічу давяраюць 24,8% украінцаў, Юшчанку - 14%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі