Ціханоўская заклікае беларускую дыяспару выйсці на мітынгі 24 лютага

Плануюцца акцыі ў шматлікіх краінах свету / t.me/tsikhanouskaya/
Плануюцца акцыі ў шматлікіх краінах свету / t.me/tsikhanouskaya/

Святлана Ціханоўская заклікае беларускую дыяспару выйсці на мітынгі 24 лютага. "24 лютага 2022 года пачалася жудасная вайна, у якой рэжым Лукашэнкі прымае ўдзел, піша палітык. — Праз яго суагрэсарам стала беларуская дзяржава, але не беларусы. Беларусы не падтрымліваюць гэтую вайну".

Ціханоўская нагадвае, што ў Беларусі нават "за жоўта-блакітныя стужачкі даюць суткі, а за песню гурта "Океан Ельзи" заводзяць крыміналку", таму "немагчыма выйсці на вуліцу з нацыянальнымі сцягамі Украіны і Беларусі".

"Але гэта можна зрабіць за мяжой, — працягвае Святлана Ціханоўская. — Таму заўтра беларусы выйдуць у Аўстрыі, Бразіліі, Вялікабрытаніі, Германіі, ЗША, Ірландыі, Італіі, Латвіі, Літве, Нарвегіі, Польшчы, Фінляндыі, Францыі, Чарнагорыі, Швецыі, Эстоніі і іншых краінах свету. Далучайцеся і вы!"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі