Ціханоўская выступіла з зваротам на гадавіну вайны ва Украіне

Святлана Ціханоўская / t.me/tsikhanouskaya
Святлана Ціханоўская / t.me/tsikhanouskaya

Святлана Ціханоўская выступіла з зваротам да беларусаў у гадавіну вайны, якую Расія развязала супраць Украіны.

Палітык адзначыла, што за гэты час беларусы ўсвядомілі свае нацыянальныя інтарэсы і зразумелі, што нам не патрэбныя ніякія старэйшыя браты: "Мы вывучылі, што ў нас ёсць і свае нацыянальныя інтарэсы. Зразумелі, што часам трэба не толькі дапамагчы іншаму, але і абараніць сваё. Усвядомілі, што мы асобная краіна і нам не патрэбныя ніякія старэйшыя браты".

Ціханоўская падзякавала суайчыннікам: "У гэтую дату я хачу сказаць вам вялікі дзякуй за тое, што вы ёсць. За вашую сілу і чалавечнасць. За тое, што застаяцеся на баку дабра. За тое, што для вас не існуе фразы "всё не так однозначно".

Як распавядала Еўрарадыё, Ціханоўская заклікала беларускую дыяспару выйсці 24 лютага на мітынгі ў падтрымку Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі