Ціханоўская сустрэлася з прэм'ер-міністрам Італіі
![Святлана Ціханоўская і Джорджа Мелоні / governo.it](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/22it.jpg.webp?itok=GEk399Cf)
Святлана Ціханоўская і Джорджа Мелоні / governo.it
Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм'ер-міністрам Італіі Джорджай Мелоні. Абмяркоўваліся стратэгія па вызваленні беларускіх палітвязняў, абарона незалежнасці Беларусі і ізаляцыя рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Як паведамляе прэс-служба Ціханоўскай, беларускі палітык падзякавала за падтрымку рэпрэсаваных, непрызнанне Лукашэнкі прэзідэнтам і падзяленне беларускага рэжыму і народа.
Джорджа Мелоні запэўніла Ціханоўскую ў "поўнай падтрымцы беларускага дэмакратычнага руху".
Кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі адзначыла "надзвычайную важнасць" таго, каб наша краіна была згаданая падчас саміту NATO ў Вільні і ў выніковай дэкларацыі форума.
![Ціханоўская сустрэлася з прэм'ер-міністрам Італіі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/22it2.jpg.webp?itok=ho7eymxY)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.