Вы тут

Ціханоўская заявіла, што, нягледзячы на пагрозы, не здымецца з выбараў

Святлана Ціханоўская / Белсат

Святлана Ціханоўская заявіла, што, нягледзячы на пагрозы, не здымецца з выбараў. "Толькі так я магу дапамагчы мужу", цытуе словы патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Беларусі svaboda.org.

Раней у аўторак з'явіўся відэазварот Ціханоўскай, у якім яна заявіла пра атрыманыя пагрозы — на яе адрас і адрас яе дзяцей. Невядомы па тэлефоне патрабаваў, каб яна спыніла паездку па рэгіёнах і здачу сабраных подпісаў. Можна было падумаць, што Святлана Ціханоўская схіляецца да таго, каб зняцца з выбарчай кампаніі. Аднак пазней яна зрабіла заяву, што будзе і далей удзельнічаць у выбарах. У Гомелі яна пачала здаваць подпісы. А іх было сабрана не менш за 100 тысяч.

Муж Святланы Ціханоўскай блогер Сяргей Ціханоўскі з 29 траўня знаходзіцца за кратамі. Спачатку яму не дазволілі зарэгістраваць ініцыятыўную групу (і ў той сітуацыі дакументы падала Святлана), а пасля распачалі крымінальную справу — яго і групу паплечнікаў вінавацяць у "арганізацыі і падрыхтоўцы групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Ціханоўскі і іншыя затрыманыя прызнаныя палітвязнямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.