Ціханоўская заявіла пра неабходнасць змяніць тактыку пратэстаў

Ціханоўская заявіла пра неабходнасць змяніць тактыку пратэстаў

Святлана Ціханоўская ў інтэрв'ю тэлеканалу "Дождь" заявіла пра неабходнасць змяніць тактыку пратэстаў у Беларусі. Паводле яе слоў, гэта неабходна, "каб людзей не падстаўляць". У мінулую нядзелю ў Мінску было затрымана больш за тысячу чалавек. Сілавікі не далі пратэстоўцам сабрацца ў адну калону і правесці традыцыйнае шэсце.

"Магчыма, зменіцца "карцінка", людзей стане менш, таму што ўжо на падыходах да месца збору людзей забіраюць, не даюць сабрацца разам", — кажа Ціханоўская. Паводле яе слоў, над зменай тактыкі "вядзецца вялікая праца", дэталі якой пакуль не агучваюцца.

Святлана Ціханоўская заявіла, што задача ранейшая — працягваць акцыі пратэсту ў нядзелі і ў іншыя дні, "працягваць ціск на рэжым".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі