Вы тут

Ціханоўская: справядлівасць і ўзаемадапамога — ідэя, якая вядзе нас наперад

Святлана Ціханоўская / Еўрарадыё

29 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — экс-кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская.

Нацыянальная ідэя беларусам неабходная. Але не мусіць быць нязменнай — адна на ўсе вякі. У кожнага гістарычнага этапу, які праходзіць беларуская нацыя, можа быць свая, адрозная ад папярэдняй нацыянальная ідэя. Сёння гэта — “адзін за ўсіх і ўсе за аднаго” ў змаганні беларусаў за справядлівасць, законнасць і права “людзьмі звацца”.

Тым не менш, як бы ні змянялася нацыянальная ідэя з часам, нязменнымі застаюцца такія базавыя рэчы, як гісторыя беларускай нацыі, яе мова, культура і традыцыі.

Пра тое, як беларусам не згубіць пачуццё адзінства і чаму нам нельга забывацца на сваю беларускасць, мы і разважаем у чарговым выпуску "Ідэі Х" са Святланай Ціханоўскай.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.

Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.

Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".

Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:

Нацыянальная ідэя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.