Ціханоўская расказала, чым ёй пагражалі ў кабінеце Ярмошынай

Ціханоўская расказала, чым ёй пагражалі ў кабінеце Ярмошынай

У інтэрв'ю амерыканскаму выданню BuzzFeed Святлана Ціханоўская расказала, чым ёй пагражалі, каб яна не заставалася ў Беларусі. Гэтыя пагрозы прагучалі ў кабінеце старшыняі ЦВК Лідзіі Ярмошынай перад тым, як Ціханоўская пакінула краіну.

“Мне казалі: “Ваш муж у турме, вас таксама пасадзяць на 15 гадоў. Мы ведаем, дзе знаходзяцца вашы дзеці, і іх змесцяць у дзіцячы дом. Мне жудасна падрабязна распавялі, як у турме жорстка абыходзяцца з жанчынамі”, — прыводзіць яе словы выданне.

Таксама яна выказала няўпэўненасць, што пасля яе візіту ў ЗША Штаты пойдуць на дапамогу "ў якой-небудзь значнай форме". Выданне цытуе словы Ціханоўскай, з якіх вынікае, што па выніках сустрэчы яна не атрымала "канкрэтных абяцанняў аб дзеяннях".

BuzzFeed — папулярнае амерыканскае выданне, але яго інтэрнэт-рэпутацыя досыць ненадзейная.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі